У Мінску адбылася сустрэча прадстаўніцы ЕС з уладамі і апазіцыяй
З уладамі і апазіцыяй сустракалася ў Мінску дырэктар Генеральнага сакратарыяту Савета Еўрасаюза Хельга Шміт. Як даведалася Еўрарадыё, сустрэчы мелі закрыты характар, таму іх падрабязнасці невядомыя. Вось што кажа ўдзельнік сустрэчы лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
"Пацвярджаю факт сустрэчы, удзел у ёй шасці асоб з боку грамадзянскай супольнасці і тое, што размаўлялі мы, так скажам, на адной мове. Магу пацвердзіць, што спадарыня Шміт сустракалася таксама з Пяткевіч і з Варанецкім".
Адзначым, што Наталля Пяткевіч - гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а Валерый Варанецкі - намеснік міністра замежных спраў Беларусі. Спадарыня Хельга Шміт вядзе перамовы ў Мінску з чыноўнікамі пра паляпшэнне адносінаў Беларусі і ЕС.
Анатоль Лябедзька так выказаўся наконт сваіх уражанняў па выніках сустрэчы з прадстаўніцай Еўрасаюза:
"Здаецца, караван рухаецца. Усе разумеюць, што вельмі павольна, хацелася б, каб хутчэй. Але тое, што ёсць, тое ёсць".