У Мінску адчыняецца музей катоў

У Мінску адчыняць “Музей ката”. Як паведамляе сайт установы, там можна будзе пазнаёміцца з творамі мастацтва на каціную тэму, а таксама сустрэцца з жывымі дружалюбнымі катамі і коткамі. Дырэктарам музея на сайце пазначаны кот Джымі.

Першай экспазіцыяй, якая разгорнецца ў музеі, стане выстава “Каты ў Горадзе”. Тут прадставяць творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх і замежных мастакоў, дызайнерам, фатографаў.

Незвычайны музей знаходзіцца на праспекце Дзяржынскага, 11 (метро “Грушаўка”). Яго адкрыццё адбудзецца 8 верасня.

Фота: ngu4444444.mirtesen.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі