У Мінску адкрыўся Цэнтр міжнародных экалагічных канвенцый і пагадненняў

19 лістапада афіцыйна адкрыўся Цэнтр міжнародных экалагічных канвенцый і пагадненняў. Ён створаны ў межах праекта ПРААН і праграмы Еўракамісіі "Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця ў Беларусі", паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў на адкрыцці цэнтра яго кіраўнік Іван Наркевіч, новая структура заклікана ўзмацніць узаемадзеянне паміж Беларуссю і сакратарыятамі канвенцый у сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Гэта дазволіць узняць імідж і прэстыж Беларусі на міжнароднай арэне.

Новая структура павінна вырашыць праблемы, звязаныя з кіраваннем канвенцыямі. Цэнтр, у прыватнасці, будзе праводзіць маніторынг выканання канвенцый, прадстаўляць адпаведную справаздачнасць ураду і міжнародным арганізацыям. Як зазначыў Наркевіч, задачы цэнтра будуць рэалізоўваць да 10 чалавек.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі