У Мінску акцыю апазіцыі разагналі адразу пасля яе пачатку
Больш за дзесяць чалавек затрыманыя 8 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Пры разгоне акцыі амапаўцы зноў не давалі журналістам працаваць Як нагадвае "Хартыя'97", актывісты апазіцыі збіраліся правесці 8 лютага акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам. Іх ужо роўна год трымаюць у следчым ізалятары.
За паўгадзіны да пачатку акцыі на плошчы і праспекце Незалежнасці, каля выйсця з метро і падземных пераходаў дзяжурылі супрацоўнікі АМАПу ў цывільным.
Толькі апазіцыянеры выйшлі на пляц і дасталі партрэты вязняў сумлення, на іх накінуліся дзясяткі супрацоўнікаў АМАПу ў форме і цывільным. Апазіцыянераў закінулі ў два міліцэйскія аўтобусы. Сярод затрыманых – актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель, Паліна Кур'яновіч, Максім Вінярскі, лідэр "Моладзі БНФ" Андрэй Крэчка, адзін з лідэраў "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка ды іншыя.
Журналістам не давалі здымаць разгон акцыі. Як і на ранейшых акцыях апазіцыі, да кожнага карэспандэнта былі прыстаўлены некалькі чалавек у цывільным, якія закрывалі аб'ектывы фота- і відэакамер, пхалі журналістаў, білі іх па руках і апаратуры і не давалі выконваць прафесійныя абавязкі.
Пры гэтым амапаўцы ў цывільным не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў. Супрацоўнікі міліцыі ў форме, якія былі на плошчы, на просьбы журналістаў звярнуць увагу на нападнікаў, не рэагавалі.
Фота: Радыё "Свабода"