У Мінску прайшлі затрыманні

У Мінску прайшлі затрыманні

Увечары 19 чэрвеня ў Мінску АМАП выціснуў з праспекта Незалежнасці ўдзельнікаў ланцуга салідарнасці. Людзі мірна стаялі на тратуары, пасля яны былі каля філармоніі, дзе сёння апошні дзень збіралі подпісы. Сілавікі папярэджвалі пра незаконнае масавае мерапрыемства. Пад'ехалі аўтазакі. Пасля пачаліся затрыманні. Колькасць затрыманых пакуль невядома. Сярод іх былі і журналісты, у тым ліку і Еўрарадыё — Марыя Вайтовіч і Арцём Маёраў. Іх ужо вызвалілі.

Вядома, што АМАП разганяў ланцугі салідарнасці і ў іншых гарадах краіны (Гомель, Магілёў, Бабруйск).

У сталіцы людзі працягвалі стыхійна збірацца ў розных раёнах. Такія ж ланцугі салідарнасці адбываліся ў Гродне, Брэсце, Віцебску, Маладзечне, Светлагорску, Лідзе і іншых гарадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі