У Мінску амерыканскія тэнісісткі танчылі пад “Лявоніху” (відэа)
У Мінску амерыканскія тэнісісткі танчылі пад “Лявоніху”. Відэа з’явілася ў Twitter. Напярэдадні фіналу Кубка федэрацыі Беларусь — ЗША, які пройдзе 11-12 лістапада, адбылася афіцыйная вячэра яго ўдзельнікаў. Падчас яе і танчылі Слоан Сцівенс, Элісан Рыске, Како Вандэвеге і Шэлбі Роджэрс.
Дарэчы, 10 лістапада ў мінскай ратушы прайшло лёсаванне фінальных паядынкаў. Расклад наступны:
11 лістапада
Аляксандра Сасновіч — Како Вандэвеге (пачатак у 14.30)
Арына Сабаленка — Слоан Сцівенс
12 лістапада
Арына Сабаленка — Како Вандэвеге (пачатак а 14-й гадзіне)
Аляксандра Сасновіч — Слоан Сцівенс
Вера Лапко/Лідзія Марозава — Элісан Рыске/Шэлбі Роджэрс.
#FedCupFinal Dance Off! Who wins, or ? pic.twitter.com/1hJglxPF17
— Fed Cup (@FedCup) 9 ноября 2017 г.
Беларуская зборная. Фота: twitter.com/FedCup