У Мінску арыштавалі рахункі будаўнічай фірмы "Тэрабудінвест" і дом
Як адзначае "Комсомольская правда в Беларуси", арыштаванае і само незавершанае будаўніцтва на скрыжаванні вуліцаў Прытыцкага і Лабанка. Нагадаем, што вакол будаўніцтвы дома ў Мінску разгарэўся скандал. Тры гады дольшчыкі будавалі там кватэры. Потым выявілася, што адны будавалі правільна, складаючы дамовы з забудоўшчыкам "Тэрабудінвест" і пералічваючы ўнёскі на рахункі, а іншыя (іх як мінімум 215 чалавек) — падалі свае грошы наяўнымі фірме-двайніку забудоўшчыка, гэта значыць ашуканцам. У выніку на адну кватэру зараз прэтэндуюць па два гаспадары. Прычым кожны ўпэўнены, што мае ўсе правы на аплачаныя квадратныя метры.
19 кастрычніка следства арыштавала рахункі "Тэрабудінвест" і разам з імі — недабудаваны дом.
19 кастрычніка следства арыштавала рахункі "Тэрабудінвест" і разам з імі — недабудаваны дом.