У Мінску арыштавалі закаханых, якія спецыялізаваліся на крадзяжы ровараў

Пад варту трапілі два жыхары сталіцы – раней сем разоў судзімы мужчына 1976 года нараджэння і яго сяброўка 1982 нараджэння.

Як паведаміў БелаПАН намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Віктар Шабан, сужыцелям інкрымінуецца 28 эпізодаў крадзяжу ровараў у розных раёнах сталіцы. Злачынствы здзяйсняліся са студзеня па чэрвень гэтага года. Ровары выкрадаліся з пад'ездаў і з вуліцы. У праваахоўных органах лічаць, што злачынных эпізодаў будзе больш, чым устаноўлена на сёння. Нанесеная злачынствамі шкода зараз падлічваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі