У Мінску аўтамабіль наехаў на пешаходаў на прыпынку
Раніцай 8 студзеня ў Мінску на Чыгуначнай вуліцы з розніцай у некалькі хвілін адбыліся два ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, спачатку 28-гадовы вадзіцель Volkswagen Transporter не саўладаў з кіраваннем і наехаў на слуп. Кіроўцу і 22-гадовага пасажыра адвезлі ў медустанову для агляду.
Праз некалькі хвілін у тым жа месцы адбылося чарговае здарэнне — 25-гадовы вадзіцель Volkswagen Polo таксама не саўладаў з кіраваннем, і выехаў на тратуар. Аўтамабіль наехаў на двух пешаходаў, якія стаялі на прыпынку грамадскага транспарту. Адзін з пацярпелых быў адвезены ў бальніцу.
ДАІ звяртае ўвагу на той факт, што кіроўцы падчас руху не ўлічылі складаныя ўмовы надвор'я.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.