У Мінску банкрутуюць аўташколы праз недахоп курсантаў
У Мінску за апошнія гады збанкрутавалі дзве аўташколы, на мяжы неплацёжаздольнасці яшчэ адна. Па словах дырэктара Рэспубліканскай асацыяцыі навучальных арганізацый па падрыхтоўцы кіроўцаў транспартных сродкаў Андрэя Максімава, аўташколы сыходзяць з рынку, бо на іх паслугі зніжаецца попыт. Такую ж карціну назіраюць агулам па краіне: недабор курсантаў у параўнанні з мінулым годам склаў каля 20%. Прычына ў наплыве курсантаў у папярэднія гады, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.