У Мінску будуць шукаць сляды дэпартаваных берлінскіх габрэяў

26 ліпеня Гістарычную майстэрню ў Мінску, якая вывучае тэму Халакосту, наведае група студэнтаў Берлінскага ўніверсітэта на чале з прафесарам Міхаэлем Вільтам, паведамляе Агенцтва габрэйскіх навінаў. Адна з асноўных мэтаў вандроўкі — знайсці сляды дэпартаваных берлінскіх габрэяў. Студэнты сустрэнуцца з былымі вязнямі Мінскага гета, наведаюць мемарыяльны комплекс “Яма”, помныя камяні. Пабываюць яны і ў Нацыянальным архіве, каб сабраць інфармацыю пра берлінскіх габрэяў.

Берлінскай моладзі таксама пакажуць новыя кнігі, выданыя Гістарычнай майстэрняй. Запланаваныя і сустрэчы з гісторыкамі з розных універсітэтаў і школ Беларусі, якія вывучаюць праблему Халакосту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі