У Мінску часова зачыніліся два кінатэатры Silverscreen

У Мінску часова зачыніліся два кінатэатры Silverscreen

З 9 красавіка ў Мінску часова зачыніліся кінатэатры Silverscreen у гандлёва-забаўляльным цэнтрах "Galileo" і "ARENAcity". Як паведамляецца на сайце кампаніі, у бяспечным рэжыме Safe seats працягвае працу толькі кінатэатр VOKA CINEMAS ў ГЗЦ "Dana Mall".

Таксама працягваюць часова зачыняцца і дзяржаўныя кінатэатры. На сайце "Кінавідэапраката" на панядзелак, 13 красавіка, ёсць расклад працы толькі чатырох кінатэатраў — "Аўроры", "Піянера", "Ракеты" і "Цэнтральнага". Пакуль што акрамя іх працуюць яшчэ "Беларусь", "Бярэсце" і "Салют". 

У Мінску прыняты план па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. Згодна з ім гледачы ў кінатэатрах павінны сядзець на адлегласці 1,5 метра адзін ад аднаго. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі