У Мінску дабудоўваюць самы высокі дом у Беларусі (фота)

У Мінску дабудоўваюць самы высокі дом у Беларусі (фота)

У Мінску дабудоўваюць самы высокі дом у Беларусі. 37-павярховы будынак узводзяць на скрыжаванні вуліцы Нарачанскай і праспекта Пераможцаў побач з "Мінск-Арэнай". Высотны дом жыллёвага комплекса "Лазурыт" збіраюцца здаць у эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года, у ім будзе 878 кватэр. Як інфармуе "Наша ніва", максімальнай вышыні будынак ужо дасягнуў — са шпілем гэта 138,2 метра, без яго — 126,26 метра.

Дарэчы, самым высокім збудаваннем у нашай краіне з'яўляецца слонімская тэлевышка — 374 метры.

У Мінску дабудоўваюць самы высокі дом у Беларусі (фота)
nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі