У Мінску двое мужчын пасядзелі ў кавярні на 1000 рублёў і сышлі, не заплаціўшы
Наведнікі сышлі, не аплаціўшы рахунак
Судовыя эксперты дапамаглі знайсці наведнікаў мінскай кавярні, якія "забыліся" аплаціць рахунак на тысячу рублёў. Уначы ў міліцыю патэлефанаваў адміністратар кавярні, размешчанай у раёне вуліцы Багдановіча, і расказаў пра праблему: двое маладых людзей пасядзелі на буйную суму і сышлі, не аплаціўшы замову.
Падчас агляду месца здарэння высветлілася, што "нядобрасумленныя госці ўстановы пакінулі пасля сябе не толькі неаплачаны рахунак і непрыемнае ўражанне, але таксама сляды пальцаў рук на сталовых прыборах і посудзе", расказалі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз. Дзякуючы гэтым адбіткам асобы гасцей аператыўна ўстанавілі — хлопцам 22 і 23 гады. Зараз імі займаецца міліцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.