У Мінску дзеці знайшлі павешанага сабаку
У Мінску ў пасёлку Лебядзіны дзеці знайшлі каля сажалкі павешанага ў пятлі сабаку. Як піша TUT.by, здарэнне адбылося 16 жніўня, і цяпер МУС праводзіць праверку.
Па словах мінчанкі, якая звярнулася да журналістаў, дзеці са школы №32 каталіся на роварах і пабазаўважылі на дрэве нешта дзіўнае. "Пад'ехалі і ўбачылі, што на дрэве — падвешаны за язык сабака. Дзеці ў шоку", — кажа жанчына.
Школьнікі расказалі пра знаходку бацькам, тыя выклікалі міліцыю.
Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава кажа, што міліцыянты даставілі цела сабакі ў Мінскую ветэрынарную станцыю, каб высветліць прычыны і абставіны смерці. Паводле папярэдняй версіі, крымінальную прычыну гібелі не разглядаюць.
"Яго знайшлі са шпагатам на шыі, але корпус цела жывёлы знаходзіўся на зямлі", — удакладняе Чамаданава акалічнасці знаходкі сабакі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.