У Мінску дзіця захварэла на адзёр
У Мінску дзіця захварэла на адзёр. Гэты выпадак лабараторна пацверджаны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па ахове здароўя. Дзіця не было прышчэплена, паколькі бацькі ад вакцынацыі адмовіліся. Мяркуецца, што заражэнне адбылося падчас турыстычнай паездкі ў Егіпет і Украіну. Цяпер спецыялісты праводзяць поўны комплекс санітарна-супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, каб не дапусціць пашырэння захворвання.
Першыя выпадкі захворвання на адзёр былі зафіксаваныя ў лютым сёлета ў Ваўкавыску. Пазней — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Нядаўна паведамлялася пра траіх чалавек, шпіталізаваных у Маларыцкім раёне. Яны маглі захварэць з-за кантакту з украінцам, які прыехаў у Беларусь. Некалькі тыдняў таму Мінаховы здароўя паведамляла пра 40 выпадкаў захворванняў на адзёр.