У Мінску гарэла сцэна ў парку Дружбы народаў, дзе можна ладзіць выбарчыя мітынгі
У Мінску адбыўся пажар на сцэне ў парку Дружбы народаў, дзе дазволена ладзіць выбарчыя мітынгі.
"Цяпер на месцы працуе міліцыя, АМАП, СК і КДБ. Так, з-за часткова згарэлага поліэтыленавага задніка гора-сцэны", — напісаў блогер Сцяпан Пуціла, які выклаў у інтэрнэт здымкі абгарэлай сцэны. Па яго словах, гэта зрабілі "невядомыя партызаны".
Сцэну гарадскія ўлады паставілі напярэдадні. Пасля таго, як штаб Святланы Ціханоўскай абвясціў, што 6 жніўня плануе сабраць яшчэ адзін вялікі перадвыбарны мітынг, чыноўнікі занялі ўсе вечары ў парку Дружбы народаў вечаровымі канцэртамі. А на 6 жніўня прызначылі святкаванне Дня чыгуначных войскаў.
Між тым, парк Дружбы народаў — адно з нешматлікіх месцаў у Мінску, дзе ўлады дазволілі праводзіць выбарчыя мітынгі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.