У Мінску гарэў чарговы інтэрнат
Гарэў пакой на чацвёртым паверсе
У панядзелак у Мінску гарэў інтэрнат. На гэты раз узгаранне адбылося ў будынку па вуліцы Акадэміка Красіна. Гарэў пакой на чацвёртым паверсе.
Ратавальнікі пішуць, што выратавалі жанчыну, 70 чалавек былі эвакуяваныя, у тым ліку 25 з пад'езда, у якім гарэў пакой (спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі). Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.
Папярэдні пажар быў нядаўна ў інтэрнаце на вуліцы Крапоткіна ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.