У Мінску і Мар'інай Горцы пабіты тэмпературныя рэкорды 99-гадовай даўніны
Гэта вынікае з аналізу дадзеных Белгідрамета
У Мінску і Мар'інай Горцы 22 верасня пабіты тэмпературныя рэкорды 99-гадовай даўніны. Гэта вынікае з аналізу дадзеных Белгідрамета, які правёў "Позірк".
У Мінску і Мар'інай Горцы абноўлены максімумы дня, якія трымаліся з 1924 года: адпаведна 26,1 градуса супраць 24 і 26,6 супраць 25,7.
Першыя тэмпературныя рэкорды гэтай восені былі зафіксаваны 12 верасня. За мінулыя паўтара тыдня перапісана 75 лакальных гістарычных максімумаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.