У Мінску каля Акадэміі навук адбылося вялікае ДТЗ (фота)
Вялікае ДТЗ адбылося ўвечары 10 кастрычніка ў 19:20 у Мінску ў раёне Акадэміі навук, паведамляе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Пра праспекце Незалежнасці ехала дзяўчына на "Опелі" з боку вуліцы Акадэмічнай у напрамку вуліцы Сурганава. З невядомай прычыны яна перамясцілася ў левую паласу, дзе ў яе ўрэзаліся некалькі машын. Пасля гэтага "Опель" выехаў на сустрэчную паласу, дзе ў яго ўрэазаўся яшчэ адзін аўтамабіль.
Кіроўцу "Опеля" даставілі ў лякарню для далейшага агляду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.