У Мінску каля гістарычнага музея паказваюць бясплатнае кіно

У Мінску ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея па пятніцах (раз на два тыдні) паказваюць беларускае кіно. Першы сеанс адбыўся 26 чэрвеня, інфамуе ctv.by. Паводле задумы, кінааматары ўбачаць 40 кароткаметражак маладых беларускіх рэжысёраў і змогуць задаць пытанні аўтарам стужак.

Сеансы працягнуцца да канца лета. Пачатак у 21.30. Уваход бясплатны.

Фэст "Кінема" вывеў мінчан на вуліцу глядзець нямыя фільмы пад музыку

Дарэчы, паглядзець кіно на адкрытым паветры ў Мінску можна і ў музеі Азгура. Да 16 ліпеня па чацвяргах там праходзяць паказы нямых фільмаў пачатку ХХ стагоддзя пад жывы акампанемент у межах фестываля “Кінема”. Пачатак сеансаў таксама ў 21.30. Кошт квітка — 50 тысяч рублёў.

Фота: kudago.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі