У Мінску кіраўніцтва ЖЭУ папалася на хабарніцтве

У Мінску кіраўніцтва ЖЭУ папалася на хабарніцтве

Супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС Мінска затрымалі дырэктара і галоўнага інжынера аднаго са сталічных ЖЭУ за атрыманне хабару.

Мужчыны патрабавалі 13 мільёнаў рублёў у дырэктара адной са сталічных арганізацый і абяцалі паспрыяць вырашэнні пытанняў, якія знаходзяцца ў межах іх кампетэнцыі.

Таксама кіраўніцтва ЖЭУ абяцала арганізаваць правядзенне закупак дахавых, зварачных, аддзелачных, электрамантажных, водаправодных, сталярных матэрыялаў і іншага абсталявання.

Службоўцаў затрымалі ў момант дачы хабару на вуліцы Даўгабродскай. На іх завялі крымінальную справу, паводле якой прадугледжваецца зняволенне тэрмінам ад трох да дзесяці год з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Няўдачлівых хабарнікаў узялі пад варту, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі