У Мінску ладзяць паўмарафон: да яго далучаецца 40 тысяч бегуноў

У Мінску ладзяць паўмарафон: да яго далучаецца 40 тысяч бегуноў

У Мінску ладзяць паўмарафон: 15 верасня ў цэнтры сталіцы пройдзе асноўны забег на дыстанцыю 21 км. Сёлета на спаборніцтвы заявілася 40 тысяч чалавек — спартсменаў і проста аматараў бегу, а таксама вядомых асобаў.

Напрыклад, на дыстанцыю 21 км выйдуць "Міс Беларусь — 2008" Вольга Хіжанкова, тэлевядоўца Ірына Ханунік-Рамбальская. 10 км пабягуць міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў і алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч. Дыстанцыю 5,5 км прабяжыць блогерка і вядоўца Ганна Бонд, старшыня праўлення "Банка Дабрабыт" Ігар Ліхагруд, а таксама "Міс Беларусь — 2018" Марыя Васілевіч, якая сабралася на выбары ў парламент.

Летась на дыстанцыі 21 км першае месцасярод мужчын  заняў спартсмен з Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі, другое — Мікалай Юхімчук з Украіны і трэцяе — Давід Кіптун Тарус з Кеніі. Сярод жанчын перамагла беларуска Ніна Савіна, якая ўсталявала рэкорд Мінскага паўмарафона — 1:11:24. На другім месцы была Маерэгу Хэйлом Шэгае з Эфіёпіі і на трэцім — яе суайчынніца Тэсфанеш Дэнбі.

Сёлета прызавы фонд Мінскага паўмарафона складае 60 тысяч долараў. Пры ўсталяванні рэкорду на дыстанцыі 21 км пераможца атрымае суперпрыз — 11 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі