У Мінску махляр падмануў банкаўскую касірку на тысячу долараў (фота)

У Мінску махляр падмануў банкаўскую касірку на тысячу долараў (фота)

У Мінску банкаўская касірка стала ахвярай махляра, які падмануў яе на тысячу долараў. Гэта здарылася ў адным з банкаўскіх аддзяленняў Першамайскага раёна сталіцы. Зламыснік загадзя спланаваў сваю акцыю і нават замаскіраваўся, каб яго не пазналі — прыклеіў сабе бровы і бараду.

У банку ён падышоў да акенца і спытаў у касіркі, колькі яму трэба памяняць долараў, каб атрымаць 40 мільёнаў рублёў. Супрацоўніца банка назвала суму, актуальную на момант здзяйснення злачынства — 2,1 тысячы долараў. Мужчына адлічыў грошы, але замест патрэбнай сумы паклаў у латок 1,1 тысячы долараў. Калі ж касірка заўважыла недастачу, то зламысніка і следу не стала.

Цяпер махляра шукае міліцыя, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі