У Мінску міліцыя і АМАП затрымліваюць людзей, якія выйшлі на акцыі пратэсту
У Мінску сілавіікі ў форме і ў цывільным затрымліваюць людзей, якія выйшлі на акцыі пратэсту.
Нагодай для сённяшняй стыхійнай акцыі стала пасяджэнне ЦВК, на якім не зарэгістравалі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У Telegram-каналах з'явілася прапанова выказаць сваю нязгоду з такім рашэннем і выйсці на вуліцу.
Улады адказалі сілавымі метадамі. На праспекце Незалежнасці адбыліся затрыманні, таксама ёсць звесткі пра затрыманні ў Новай Баравой. Паведамляецца пра затрыманні ў Пружанах, Пётр Кузняцоў піша пра затрыманні здымачнай групы сайта "Моцныя навіны" ў Гомелі (Надзея Пужынская і Марына Драбышэўская).
Але народу выйшла вельмі шмат, затрыманні атрымліваюцца нешматлікімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.