У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку

У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку

У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку. Здарылася гэта ўдзень 26 жніўня ў Сухараве. Нецвярозая кампанія выкінула з 5 паверху шчанюка, які ўпаў на бетон і загінуў. Відавічцы выклікалі міліцыю, але ў кватэры, адкуль выкінулі сабаку, ім не адчынілі. Давялося падключаць МНС: праваахоўнікі трапілі ўнутр праз акно, па пажарнай лесвіцы.

У кватэры была гаспадыня, 50-гадовая жанчына, а таксама двое мужчын. Усе былі п’яныя. Гаспадыню характарызавалі як праблемную — жанчына злоўжывае алкаголем, яе сын трапіў у ЛПП і прывёў адтуль дваіх сяброў. Паўтара месяца таму ён памёр, а сябры засталіся жыць у яго маці, перадае тэлеканал АНТ.

Міліцыя затрымала аднаго з мужчын, які выкінуў сабаку з акна. Праводзяцца разбіральніцтвы, каб прыцягнуць яго да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Паводле арт.339/1 КК, яму пагражае або буйны штраф, або арышт, або да года папраўчых работаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі