У Мінску могуць перастаць адключаць гарачую ваду

У Мінску могуць перастаць адключаць гарачую ваду

У Мінску могуць перастаць адключаць гарачую ваду. Пра такія планы ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Мінск-навіны" распавёў дырэктар унітарнага прадпрыемства "Мінсккамунцепласетка" Уладзімір Аляксандраў. Паводле яго слоў, сёлета ў сярэднім гарачую ваду адключалі на 12 дзён. Каб скараціць тэрмін, неабходна замяніць старыя сеткі на сучасныя папярэдне ізаляваныя трубаправоды. Яны могуць функцыянаваць больш за 30 гадоў і не маюць патрэбы ў рэгулярных выпрабаваннях, паколькі стан трубаў адсочвае камп'ютар.

Па словах Аляксандрава, на сённяшні дзень у сталіцы замянілі каля 40% трубаў. Ён прапануе мінчукам пацярпець, пакуль не адбудзецца поўная замена: "Толькі тады мы зможам адмовіцца ад летніх адключэнняў гарачай вады ўвогуле, акрамя хіба што асобных участкаў на дзень-два". Дырэктар "Мінсккамунцепласеткі" мяркуе, што адбудзецца гэта "гадоў праз 7-10". Таксама ён патлумачыў, чаму працягваецца адключэнне гарачай вады ў дамах, да якіх падведзеныя сучасныя трубаправоды. Прычына ў тым, што яны пракладзены асобнымі ўчасткамі, якія злучаныя са старымі сеткамі.

Уладзімір Аляксандраў звяртае ўвагу на праблему: ёсць дакумент, паводле якога яны вымушаныя праводзіць выпрабаванні трубаправодаў, а гэта не ідзе на карысць сучасным трубам. Да поўнай мадэрнізацыі сеткі яго адмяняць "немэтазгодна".

У Мінску могуць перастаць адключаць гарачую ваду
Уладзімір Аляксандраў. Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі