У Мінску мужчына замест крыптавалюты атрымаў за $10 тысяч пярцовы газ у твар
Міліцыянеры знайшлі толькі частку скрадзеных грошай / t.me/skgovby
У Мінску мужчына купляў крыптавалюту, а атрымаў пярцовы газ у твар. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае прэс-служба Следчага камітэта. 16 студзеня малады чалавек знайшоў у адным з месенджараў пакупніка крыптавалюты і дамовіўся з ім пра сустрэчу. Увечары каля станцыі метро "Кунцаўшчына" ён атрымаў 10 тысяч долараў, пералічыў грошы, пасля чаго распыліў пярцовы балончык і ўцёк.
Міліцыянеры хутка вылічылі 18-гадовага хлопца і затрымалі яго. Пры ім знайшлі толькі частку грошай. Ён прызнаўся, што хацеў пагасіць крэдыт, які раней узяў у банку. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "разбой, учынены ў буйным памеры".
СК адзначае, што гэта другі разбой за суткі ў Фрунзенскім раёне. У той жа дзень 22-гадовы мінчук напаў на ламбард, забраў больш за 700 рублёў і ўцёк. Яго хутка затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.