У Мінску на 10 сутак адправілі за краты дваіх апазіцыянераў
Затрыманыя 2 ліпеня лідар "Альтэрнатывы" Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргееў асуджаныя судом Партызанскага раёну Мінска.
Калі адбыўся суд дакладна невядома, бо ў Беларусі 3 і 4 ліпеня — выхадныя дні, адзначае Радыё Свабода.
Верагодна, Корбана і Сяргеева затрымалі за расцяжку "За незалежную Беларусь", якая нядаўна з'явілася ў мінскім метро. Яна вісела каля 30 хвілін, пакуль яе не знялі міліцыянеры.
Фота — svaboda.org