У Мінску на 20% падаражэе праезд — да 3 тысяч рублёў за адну паездку
Здарыцца гэта 1 снежня.
Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на інфармаваную крыніцу. Аднак у "Мінсктрансе" кажуць, што пытанне павышэння аплаты за праезд у грамадскім транспарце разглядаецца, але дакумента яшчэ няма.
Нагадаем, што апошні раз праезд у сталіцы даражэў 1 кастрычніка — з 2000 да 2500 рублёў.
Праезд у цягніках ў 2014 годзе можа падаражэць у 2-2,5 раза
Міністр: Талон у грамадскім транспарце Мінска павінен каштаваць 6000
Фота — bymedia.net