У Мінску на 9 гадоў зняволення асуджаны чыноўнік-уцякач

У Мінску на 9 гадоў зняволення асуджаны чыноўнік-уцякач

У Мінску на 9 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці асуджаны чыноўнік-уцякач. Суд Першамайскага раёна сталіцы прызнаў Мікалая Петрамовіча вінаватым у махлярстве і падбухторванні да дачы хабару. У 2008-2016 гадах ён ашукаў 38 чалавек, завалодаў 1 мільёнам рублёў (каля паўмільёна долараў). Петрамовіч працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна. Знаёмым ён абяцаў дапамагчы ў развіцці бізнесу ці ў вырашэнні праблемы з жыллём, на гэтыя мэты і браў грошы (нібыта, для хабараў).

Былы чыноўнік сваю віну прызнаў толькі часткова. Мікалай Петрамовіч адмаўляе наяўнасць у яго карыслівай мэты падчас здзяйснення махлярскіх дзеянняў. Прысуд можа быць абскарджаны, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі