У Мінску на Чыжоўскім вадасховішчы — масавы мор рыбы (фота)
Масавы мор рыбы зафіксаваны ў Мінску на Чыжоўскім вадасховішчы. Вялікую колькасць мёртвых рыб знайшлі жыхары мікрараёна Чыжоўка ля плаціны ў раёне заапарка. Паведамленні пра здарэнне з’явіліся ў сацыяльных сетках.
Грамадзяне звярнуліся ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, якая пацвердзіла інфармацыю аб інцыдэнце выданню sputnik.by
У інспекцыі пакуль не могуць сказаць, колькі менавіта рыбы загінула, але па словах відавочцаў, яе “вялізная колькасць”.
Сітуацыю расследуе міліцыя і Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Чым выкліканы мор рыбы таксама не паведамляецца: у інспекцыі спаслаліся на адсутнасць неабходнага абсталявання для праверкі якасці вады.