У Мінску на ціктокера склалі пратакол за ролікі ў міліцэйскай форме

Кадр з відэа
Кадр з відэа

На мінчука склалі пратакол за TikTok-відэа ў міліцэйскай форме. Пра затрыманне 20-гадовага ўраджэнца Грузіі паведаміла прэс-служба МУС.

"Крамольныя сюжэты аператыўнікі знайшлі ў сацыяльнай сеткі: "герой" у абмундзіраванні супрацоўніка органаў унутраных спраў сваімі дзеяннямі і паводзінамі ганьбіў міліцыянтаў, падзеў іх гонар і годнасць. Са слоў мінчука, ён рабіў гэта дзеля "хайпа" і для павелічэння колькасці сваіх падпісчыкаў", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за нашэнне формы адзення супрацоўнікаў МУС са знакамі адрознення асобай, якая не мае на гэта права. Яму пагражае штраф у памеры да 540 рублёў.

Таксама праводзіцца праверка па факце набыцця форменнага абмундзіравання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі