У Мінску на Дзень Волі затрымалі 12 чалавек
На Дзень Волі 25 сакавіка ў цэнтры Мінска затрымалі кампанію з 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Ужо 26 сакавіка над затрыманымі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прысудзілі па 15 сутак арышту.
— Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсціна, — кажуць праваабаронцы.
Таксама вядома, што суд Заводскага раёна 26 сакавіка асудзіў мінчука да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.