У Мінску на “Гадзіну Зямлі” адключаць падсветку знакавых будынкаў
У Мінску сёння ў 11-ы раз адзначаць “Гадзіну Зямлі” — гэта глабальная акцыя, падчас якой на 60 хвілінаў адключаецца электрычнасць на знакавых аб’ектах архітэктуры. Мэта акцыі — звярнуць увагу на праблемы аховы навакольнага асяроддзя.
Сёння з 20:30 да 21:30 у беларускай сталіцы чарговым разам адключаць ілюмінацыю на некаторых знакавых для горада будынках. Летась гэта былі Нацыянальная бібліятэка, Оперны тэатр, Купалаўскі тэатр, Нацыянальны мастацкі музей, Музей Вялікай айчыннай вайны, Белдзяржфілармонія і яшчэ болей за 250 аб’ектаў.
Акцыя “Гадзіна Зямлі” з’яўляецца добраахвотнай. Далучыцца да яе можа кожны чалавек і проста адключыць у сваім доме святло і лішнія электрапрыборы, паведамляе БЕЛТА.