У Мінску на Новы год не будзе святочных феерверкаў
Сёлета ўпершыню за многія гады ў Мінску не будзе навагодняга феерверку. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.
"Але, думаю, гэта не галоўнае. Мы пастараемся стварыць выдатны настрой разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Будуць інтэрактывы і конкурсы з падарункамі, любімыя хіты ў выкананні кавер-бэндаў", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Галоўныя гулянні, як кажа Брэль, у навагоднюю ноч пройдуць на кірмашы ў раёне Палаца спорту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.