У Мінску на Прытыцкага адбыліся затрыманні
Жыхары раёна выйшлі раніцай 9 верасня на лакальны марш пратэсту з БЧБ-сімволікай, паведамляе "Еўрарадыё".
Некалькі чалавек жорстка затрымаў ГУБАЗіК. Сярод затрыманых ёсць мужчына, якога завуць Дзмітрый Палякоў, дадае "Вясна".
Невялікая колькасць затрыманых тлумачыцца тым, што пратэстоўцам удалося хутка даведацца пра бус сілавікоў і разысціся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.