У Мінску незаконна пабудавалі 18 шматкватэрных дамоў
У Мінску незаконна пабудавалі 18 шматкватэрных дамоў. Будаўніцтва адбывалася ў 1999-2014 гадах на тэрыторыі сядзібнай забудовы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, група мінчукоў купляла там зямельныя ўчасткі і старыя дамы, якія зносілі і будавалі 2-х і 3-хпавярховыя дамы (пад выглядам 2-х, 4-хкватэрных блакаваных дамоў) з мэтай продажу ў іх кватэр. Агульны прыбытак ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці следчымі ацэньваецца на суму не менш за 1,8 млн беларускіх рублёў (каля 920 тысяч долараў).
Яшчэ да таго, як была распачатая крымінальная справа, двое яе фігурантаў з’ехалі за мяжу. У жніўні сёлета аднаго з іх, 54-гадовага мужчыну, затрымалі ў Харватыі. Нядаўна яго перадалі Беларусі, абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА № 1. Другі фігурант дагэтуль знаходзіцца ў вышуку.