У Мінску пачалі адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках

У Мінску пачалі адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках

У Мінску з 3 красавіка пачалі адключаць ацяпленне ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, а таксама на прамысловых прадпрыемствах. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, паведаміла БЕЛТА Марына Малаева, выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі.

Адключэнне цяпла ў адміністрацыйных будынках пачалі ў Гродзенскай вобласці. Жылы фонд там перавялі ў рэжым прапальвання. Рашэнне пра завяршэнне ацяпляльнага сезону ў вобласці яшчэ не прынятае. Усё будзе залежаць ад надвор’я. Як вядома, летась цяпло пачалі адключаць у пачатку красавіка, аднак пасля зноў пахаладала і ацяпляльны сезон працягнулі.

У Брэсцкай вобласці ацяпляльны сезон заканчваецца з 3 красавіка. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс. Спачатку цяпло знікне ў жылых дамах, у аб’ектах сацыяльнай сферы яно пакуль застанецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі