У Мінску пачынаецца разгляд чарговай рэзананснай справы
Летась 38-гадовы бізнесмен нажом параніў сваю жонку і малых дзяцей, а пасля ўчыніў аўтааварыю, у якой загінулі два чалавекі.
У панядзелак у Мінску пачынаецца разгляд справы аб трагедыі на вуліцы Гая. Яна здарылася 8 лістапада мінулага года. 38-гадовы бізнесмен на Audi A8 урэзаўся ў Audi 100: у апошнім аўтамабілі загінулі два чалавекі — муж і жонка. Пазней высветлілася, што перад аварыяй кіроўца нанёс мноства нажавых раненняў сваёй жонцы і малым дзецям. Мужчына не знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў ці алкаголя.
У дачыненні мінчука распачалі крымінальныя справы па шматлікіх артыкулах. Гэта і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў чальцам сваёй сям'і; іншым асобам у выніку сутыкнення транспартных сродкаў, якія прывялі да смерці пацярпелых; прычыненне шкоды, інфармуе БелаПАН.
Слуханні ў Мінскім гарадскім судзе пачнуцца ў 10.30.
Фота: tut.by