У Мінску пад коламі аўтамабіля загінуў 8-гадовы хлопчык

На месцы трагічнага здарэння

На месцы трагічнага здарэння / t.me/skgovby/

У Мінску пад коламі аўтамабіля загінуў 8-гадовы хлопчык. Ён пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў пятніцу, 10 студзеня, на вуліцы Касманаўтаў. Хлопчык трапіў пад аўтамабіль Ford, якім кіравала 28-гадовая жанчына. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Як піша МУС, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не прадаставіла перавагі пешаходу.

У Мінску пад коламі аўтамабіля загінуў 8-гадовы хлопчык
t.me/skgovby/
У Мінску пад коламі аўтамабіля загінуў 8-гадовы хлопчык
У Мінску пад коламі аўтамабіля загінуў 8-гадовы хлопчык

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі