У Мінску падчас руху загарэлася маршрутка з пасажырамі
Маршрутка Mercedes загарэлася зранку 18 красавіка на вуліцы Сурганава ў Мінску, паведамляе tut.by.
У аўтамабілі было 15 пасажыраў, але ўсе яны паспелі выйсці з салона. Агонь патушылі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко распавёў, што сігнал пра ўзгаранне маршруткі ратавальнікі атрымалі ў 8.23. Падчас руху па вуліцы Сурганава ў аўто загарэўся маторны адсек.
У выніку пажару ў раёне вуліцаў Сурганава-Акадэмічная ўтварыўся затор.