У Мінску падлетак на вачах у дзяцей забіў палкай голуба
Падлетак забіваў птушку на дзіцячай пляцоўцы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падлетка, які забіў палкай голуба, не будуць судзіць. Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска пагадзілася вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці.
Справу распачалі па артыкуле "Хуліганства". Згодна з матэрыяламі справы хлопец "навідавоку ў навакольных, у тым ліку дзяцей, якія гулялі на пляцоўцы, забіў палкай голуба".
Падлетак прызнаў сваю віну. Акрамя таго, у школе яму далі станоўчую характарыстыку, вучыцца ён таксама добра. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне вызваліць непаўналетняга ад крымінальнай адказнасці і перадаць яго пад назіранне бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.