У Мінску памёр чыноўнік, які прыехаў з Латвіі на хакейны чэмпіянат свету

53-гадовы Ілмарс Мелушкалнс працаваў старшынёй Думы Рыебіньскага края, быў сябрам Латвійскай партыі зялёных. Латвійская амбасада дапамагае сваякам памерлага ў справе дастаўкі на радзіму цела. Адзначаецца, што латвійскі чыноўнік быў застрахаваны і яго сям'я атрымае кампенсацыю. Пра прычыны смерці нічога не паведамляецца.



Delfi адзначае, што ў Беларусь на хакейны чэмпіянат свету прыехалі тысячы заўзятараў з Латвіі.



Фота — F64

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі