У Мінску пасля 17 гадоў працы закрываецца вядомы рэстаран

Рэстаран Falcone

Рэстаран Falcone / clever.by

Пасля сямнаццаці гадоў працы ў Мінску закрываецца рэстаран Falcone. Паведамленне пра гэта з'явілася ў сацсетках установы.

"Дзякуй кожнаму з вас за тое, што былі з намі на працягу 17 гадоў! Нашы кухары гатавалі для вас з любоўю! Сэрвіс імкнуўся парадаваць кожнага госця. Мы шчыра дзякуем вам за цудоўныя моманты, якія мы перажылі разам", — дзякуе наведвальнікам рэстаран.

Ці будзе на месцы рэстарацыі на вуліцы Караля нешта новае, не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі