У Мінску паведамілі, якая арганізацыя "пагражала ўзарваць самалёт"
У Мінску паведамілі, якая арганізацыя "пагражала ўзарваць самалёт" Ryanair рэйсам Афіны — Вільня, які ў выніку 23 траўня пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі сцвярджае, што ліст падпісаны... "салдатамі ХАМАС". Гэта вядомая тэрарыстычная арганізацыя, якая ваюе з Ізраілем.
“Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа, — нібыта заявілі тэрарысты ў паведамленні ў Мінск. — Мы патрабуем, каб Еўрапейскі саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраіля ў гэтай вайне". Самалёт пагражалі ўзарваць у небе над Вільняй.
Як вядома, паведамленне пра бомбу ў самалёце не пацвердзілася. Аднак у мінскім аэрапорце былі затрыманыя пасажыры рэйса Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Выбухнуў міжнародны скандал. Беларусі пагражаюць сур'ёзныя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.