У Мінску пешахода двойчы збіла машынамі: ён сканаў ад траўмаў

У Мінску пешахода двойчы збіла машынамі: ён сканаў ад траўмаў

У Мінску пешахода двойчы збіла машынамі, у выніку чаго ён сканаў ад траўмаў. Здарэнне адбылося познім вечарам 1 траўня на Даўгінаўскім тракце. Спачатку 34-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу, збіла BMW. За рулём быў 51-гадовы кіроўца.

Затым на траўмаванага пешахода, што ляжаў на праезнай частцы, наехаў Renault Logan, кіраваў якім 41-гадовы шафёр.

Пешахода даставілі ў лякарню, дзе ён неўзабаве сканаў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая  кіруе транспартным сродкам, якое пацягнула за сабой смерць па неасцярожнасці).

Ідзе расследаванне справы. Праваахоўнікі шукаюць новых сведкаў здарэння.

У Мінску пешахода двойчы збіла машынамі: ён сканаў ад траўмаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі