У Мінску праходзіць футбольны турнір памяці Генадзя Карпенкі

У Мінску праходзіць 11-ы футбольны турнір “Кубак свабоды” памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі. У ім удзельнічаюць шэсць каманд — зборныя Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў беларускай, каманда дэмакратычных сілаў з Дзяржынскага раёну, зборная журналістаў і дружына ветэранаў "45+". Каманды падзеленыя на дзве групы, лепшыя з іх згуляюць у паўфіналах. Пакуль відавочных лідэраў няма, усе каманды гуляюць роўна.

Нагадаем, апошнія чатыры гады ўладальнікам галоўнага трафея станавілася зборная журналістаў. Тройчы “Кубак свабоды” выйгравала каманда АГП і па аднаму разу — зборныя Фонда імя Карпенкі, Партыі БНФ і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі