У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам
3-4 верасня ў Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій". Удзел у ёй прымаюць прадстаўнікі каля 50 краін, а таксама разнастайных міжнародных аб'яднанняў і арганізацыяў.
Арганізацыяй канферэнцыі займаліся Беларусь і ААН. Арганізацыю Аб'яднаных нацыяў на мерапрыемстве прадстаўляе намеснік генсакратара, кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімір Варанкоў.
Форум ставіць перад сабой мэту выпрацаваць на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях рашэнні па барацьбе з тэрарыстамі і тэрарыстычнымі групамі ва ўмовах больш даступных і складаных тэхналогіяў.