У Мінску праходзіць устаноўчы з'езд арганізацыі "Малады фронт"
Устаноўчы з'езд моладзевай арганізацыі "Малады фронт" 30 студзеня пачаў працу ў памяшканні мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. З'езд праходзіць у закрытым рэжыме, бо “будуць вырашацца ўнутраныя пытанні арганізацыі”, — паведаміў агенцтву БелаПАН перад адкрыццём мерапрыемства кіраўнік арганізацыі Зміцер Дашкевіч. На з'езд прыехалі дэлегаты з усіх абласцей Беларусі. Падчас мерапрыемства плануецца зацвердзіць праграму і статут аб'яднання, вылучыць кіраўніцтва арганізацыі, прыняць некаторыя рэзалюцыі. "Гэта значыць выканаць усё тое, што неабходна для рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі", — заявіў Дашкевіч.
Гэта будзе ўжо шостая з 2000 года спроба зарэгістраваць "Малады фронт" у Беларусі. Афіцыйна арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі як міжнароднае моладзевае аб'яднанне.
Гэта будзе ўжо шостая з 2000 года спроба зарэгістраваць "Малады фронт" у Беларусі. Афіцыйна арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі як міжнароднае моладзевае аб'яднанне.